12/20/2010

Адкрыты ўрок па вакалу

14 снежня ў 322 групе прайшоў адкрыты ўрока па вакалу. Выкладчык Іна Сцяпанаўна Дзідарава. Урок прайшоў у межах правядзення семінара па ўвядзенні інавацый у навучальным працэсе. Гэта першы ўрок з трох адкрытых уроках. Ён прайшоў цікава, весела.




Студэнты паказвалі варыянты распеву, расказвалі пра методыку спеваў, а ў канцы урока зрабілі невялікі канцэрт, падчас якога амаль кожны праспяваў песні. У аўдыторыі гучалі сучасныя, класічныя, рэтра, народныя, замежныя песні. А выкарыстанне акцёрскага майстэрства нават узмацніла гучанне песні. Усе засталіся пасля ўрока задаволеныя і ўражаныя. Нават выкладчыкі па вакалу здзіўляліся, як можна так праспяваць, маючы за ўсё навучанне толькі 34 навучальныя гадзіны.
Талент закладзены ўнутры кожнага навучэнца, і выкладчыку толькі давялося яго раскрыць і накіраваць. Яшчэ адзін пункт ганарыцца сабой! Ганарыцца і далей развіваць свае прафесійныя здольнасці!
Хутка будуць дададзены фотаздымкі з урока.

2 комментария:

  1. стоит подчеркнуть что это первый в за всю историю урок по вокалу на котором пели режиссёры а не вокальное отделение ;))))нам есть чем гордится!!!))

    ОтветитьУдалить
  2. Сапраўды! Гэта ўнікальны выпадак! Не спыняйцеся на гэтым!

    ОтветитьУдалить