Паважаныя студэнты, гэты год стаўся для нас годам знаёмства, годам сустрэчы! Я вельмі рады, што лёс так добра склаўся і звёў нас у адной кропцы адліку!!! (за гэта і першы навагодні тост) Лічу, што не выпадкова ў адным месцы збіраецца столькі таленавітых людзей! Іх сустрэчы носіць нейкі таямнічы сэнс, нейкае прадвызначэнне! Дык я жадаю вам – вырасці прафесійнымі рэжысёрамі, цікавымі творчымі людзьмі, абавязкова чалавечнымі, каб кожнае ваша пачынанне было яскравым, каб ваш аўтарытэт быў толькі станоўчым, каб усе вы ганарыліся вашымі дасягненнямі, а таксама вашай групай!
Ваша група – гэта ваша сям’я! і я жадаю, каб вашы адносіны сталі такімі ж блізкімі, каб вы трымаліся адзін за аднаго, як кроўныя браты і сёстры, каб умелі вырашаць чалавечна і абдумана ўсе канфлікты, каб упэўнена крочылі наперад! Каб вучыліся – і ніколі не здаваліся! (за гэта другі тост)
Трэці тост – за каханне! Каб кожны з вас знайшоў сваю другую палову, знайшоў таго чалавека, які бы дапамагаў вам ісці па жыцці, і заўсёды падаваў руку, калі вы памыляецеся і падаеце!
Чацвёрты тост – за рэжысуру!!!! Няхай жыве і квітнее рэжысура ў Беларусі! І ад вас залежыць яе прафесійны пласт! Толькі вы можаце змяніць усё ў культуры да лепшага! Але для гэтага патрэбны сілы і жаданне! Вось гэтага я вам і жадаю!
Ну і тост пяты – за нашу сумесную працу, за навучальны працэс, за новыя веды ў сценах нашага “ВББ-эшнага” Каледжа мастацтваў! Пасля канікул мы з вамі сустрэнемся і ўся наша праца пройдзе пад дэвізам: “Толькі праца і толькі прафесійна” (ну прыкладна так).
З Новым годам вас, паважаныя ВББ-эшкі! Шчасліва адзначыць!
Заўсёды ваш – Антось Юр’евіч Янкоўскі!
Большое спасибо!!!!хотелось бы в свою очередь поздравить вас Антон Юрьевич,пожелать вам всех благ творческого процветания,новых интересных идей,креативных мыслей,большой чистой искренней любви,конечно же здоровья ведь без него теперь никуда,счастья и удача пусть собпутствуют всегда и везде,и чтоб все выши задуманные цели сбылись чтоб вы достигли афигенных высот!!!с наступающим новым 2011 годом!!!
ОтветитьУдалитьКаменский :)