12/20/2010

Саюз пісьменнікаў Беларусі

322 група і Антон Юр’евіч Янкоўскі творча супрацоўнічаюць з Гродзенскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У сумесным спісе праведзенных мерапрыемстваў: прэзентацыя кнігі Анатолля Апанасевіча “Вечерний листопад” і абласны конкурс маладых талентаў “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны 80-годдзю з Дня нараджэння У.Караткевіча.




 Прэзентацыя кнігі Анатолія Апанасевіч
 “Вечерний листопад”

29 верасня ў бібліятэцы імя Карскага адбылася прэзентацыя кнігі Гродзенскага паэта Анатоліся Апанасевіча. Прэзентацыю рыхтаваў гродзенскае аддзяленне  Саюз пісьменнікаў Беларусі, пры дапамозе студэнтаў Гродзенскага каледжа мастацтваў групы 322.

Для студэнтаў 322-ой групы гэта была другая праца падчас іх вучобы. І першая са мной. Кожны з іх рыхтаваў верш аўтара, які на вечарыне чытаў выразна. Для іх гэта была таксама магчымасць дакрануцца да паэтычнай хвалі, пазнаёміцца з мясцовымі паэтамі і пісьменнікамі, паглядзець, як арганізуюцца дадзеныя мерапрыемствы. Усім імпрэза спадабалася, а аўтар у знак падзякі падпісаў для групы сваю кнігу.

Бацькаўшчына светлая мая

25 лютага ў навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага прайшоў абласны літаратурны конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Студэнты 322 групы  падрыхтавалі міні-інсцэніроўкі 2 вершаў: “Жаўранак – звонкая ніць” і “Быў. Ёсць. Буду.” Да кожнага з твораў Караткевіча паспрабавалі падысці з сучаснага пункту гледжання, неяк цікава, нестардантна, але ў той жа час захаваць сутнасць твора. І ў іх гэта атрымалася.


Комментариев нет:

Отправить комментарий