20 кастрычніка ў Гродзенскім каледжы мастацтваў прайшоў канцэрт “Дэбют першакурсніка”. Гэты канцэрт стаўся сапраўдным дэбютам для 322 групы спеціальнасці “народныя абрады і свята (рэжысура)”.
Цікавая і арыгінальная задума дэбюта запатрабавала прыкласці вельмі шмат сіл і аддаць частку вольнага часу. Распрацоўка канцэрта і асабістага нумара ішлі спачатку на уроках і індывідуальных заняткаў. Затым пайшоў прагляд нумароў астатніх груп, рэпетыцыя падводак, рэпетыцыя завязкі і фінала, а таксама здымкі відэа. Усе рэпетыцыі праходзілі жыва і цікава. А яшчэ было вельмі цікава хадзіць у розных вобразах па гораду: спяваць песні пад гітару, танцаваць на прыпынку балет, мімамі хадзіць следам за людзьмі і інш. З студэнтаў энэргія лілася цераз край. Хацелася, каб гэта прага да творчай працы не пакідала іх на працягу іх творчага жыцця.
Самымі складанымі выдаліся рэпетыцыі ў панядзелак і аўторак. Давялося пасядзець у каледжы амаль што да ночы. Але ў цэлым усе задумы атрымалася рэалізаваць. Няхай часам трохі не дацягнулі, не дадумалі, не вельмі ярка раскрылі вобразы, але гэта толькі дэбют, і спісаць памылкі можна на невопытнасць. Плюсам можна лічыць тое, што студэнты з ахвотай працуюць, не здаюцца перад перашкодамі і адразу падымаюць высокую планку. Яны раскрылі сябе падчас канцэрта. Рэжысёры – а спявалі, танцавалі, ігралі не горш, чым іншыя студэнты, якія выбралі адпаведныя спецыяльнасці. Вельмі падабаецца іх крэатыўны падыход, адчуванне цэласнасці. Малайцы!





блин у вас столько фото к Дебюта есть :))а у меня только три штучки...ппц не правильно это как то :)))
ОтветитьУдалитьКаменский :))