10 снежня разам з 322 групай прыдумалі, арганізавалі і правялі цікавае, нефармальная, “сямейнае” мерапрыемства пад назвай “ВББ Club”. Мерапрыемства атрымалася, з чым і хачу павіншаваць студэнтаў і пажадаць, каб гэта быў пачатак нашаму нефармальнаму навучанню!
ВББ Club – гэта было не проста мерапрыемства, якое было зроблена ў жанры “Камедзі клаба”, гэта нефармальны урок па прадмету “рэжысура абрадаў і свят”. Задума дадзенага праекта з’явілася выпадкова, хаця, здаецца і выношвалася доўгі час. Натхніла мяне 322б група, калі на урок яны падрыхтавалі сюрпрыз у выглядзе пірацкага прадстаўлення. Тады я не даваў ім ніякага дамашняга задання, а яны самі вырашылі мяне здзівіць. І здзівілі! У іх было ўнутранае жаданне. А вельмі часта, што апошнім часам заўважаю, у студэнтаў прападае цікавасць да самастойнай працы. Мяркую таму, што, напэўна, іх гэта не цікавіць, а па-другое, прысутнічае нейкі прымусовы характар, а ў творчасці – павінна быць свабода!
Вось тут я і задумаўся… Вырашыў матываваць студэнтаў, прапанаваўшы ім зрабіць закрытую вечарыну. На гэтую вечарыну кожны, альбо па парах, утрох павінны падрыхтаваць эцюды, мініяцюры, міні-інсцэніроўкі (гэтыя тэмы мы зараз з імі праходзім па-навучальнаму плану). Для іх я прыдумаў так званы “ВББ-батл”, які складаўся з імправізацыйных практыкаванняў па рэжысуры. Праца закіпела! І, ведаеце, за тыдзень яны падрыхтавалі мерапрыемства на паўтары гадзіны! За тыдзень яны зрабілі тое, што ленаваліся рабіць на працягу месяца! Матывацыя спрацавала! Так цікава было назіраць, як студэнты працуюць, бачыць у іх вачах запал, жаданне рабіць!!!
Мерапрыемства адбылося. Прайшло цікава, нефармальна, проста, як кажуць, па-свойску. Студэнты падрыхтавалі больш 20 эцюдаў і мініяцюр, танцы, пераклалі песні, нават стварылі гімн сваёй групы. (Дарэчы, калі перакласці лічбы іх групы 322 на алфавіт – атрымоўваецца ВББ) Мне вельмі спадабалася бачыць іх лёгкімі на сцэне, іх імправізацыі, некаторыя студэнты нават больш раскрыліся для мяне. Яны адчулі вынік сваёй працы. А свойскае атмасфера спрыяла іх лёгкасці. Яшчэ, канешне, трэба працаваць над акцёрскім майстэрствам, правільнай рэжысёрскай пабудовай эцюдаў, размяшчэннямі мізансцэн, але асноўныя мэты, якія я ставіў для сябе – былі дасягнуты. Нават старшыня нашай цыклавой камісіі Наталля Віктараўна адзначыла гэты момант. У мяне атрымалася стварыць нефармальныя абставіны ў правядзенні урока, атрымалася матываваць студэнтаў на працу, з’яднаць групу.
Пасля мерапрыемства ўсе вышлі задаволеныя і ўзбуджаныя! Вось, на мой погляд, інавацыя ў правядзенні ўрокаў па рэжысуры! Вось у які бок трэба развіваць навучальны працэс. Але над гэтым трэба працаваць, удасканальваць дадзены метад.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе селі за круглым сталом і абмеркавалі праект, які толькі што ўвасобілі. Абмяняліся ўражаннямі і думкамі, а таксама паслухалі крыху крытыкі ад Натяллі Віктараўны, а па ініцыятыве Вольгі Томашаўны Багдановіч кожны з студэнтаў атрымаў па зорачцы і пажаданне далей працаваць і удасканальваць свае здольнасці.
Яшчэ адзначу, што кожны ўдзельнік павінен быў прыйсці неяк цікава і неардынарна адзеты. А я нават падрыхтаваў цэлую жартоўную паэму пра 322 групу.
Аўтар артыкула Янкоўскі А.Ю.

Комментариев нет:
Отправить комментарий