17 снежня прайшоў адкрыты ўрок па прадмету “рэжысура абрадаў і свят” у групе 322, падгрупе “б”. Выкладчык Антон Юр’евіч Янкоўскі. Урок прайшоў у межах семінара па ўвядзенні інавацый у навучальны працэс. А таксама на гэтым тыдні Антону Юр’евічу была прысвоена другая катэгорыя выкладчыка.
Адкрыты ўрок прайшоў вельмі цікава, неардынарна, лёгка, весела. Тэма адкрытага урока была “Стварэнне і развіццё канфлікта”. Падчас уроку мы спрабавалі практычна замацаваць веды пра канфлікт. Мы абмяркоўвалі, імправізавалі, адразу на ўроку прыдумвалі гісторыі і стваралі канфліктныя сітуацыі. Студэнты адчувалі сябе лёгка, паказалі сябе з добрага боку. Адзінае, магчыма, крыху спрацавала разгубленасць, якая, мяркуем, была выклікана вельмі раннім часам правядзення ўрока (8.50).
Крытыка адміністрацыі і выкладчыцкага састава была станоўчай. Не звяртаючы ўвагі на невялікія памылкі, якіх з часам можна пазбавіцца, урок прайшоў цікава, прадуктыўна. Як сцвярджалі выкладчыкі, была бачна праца на уроку выкладчыка. Але яго прысутнасць была умоўнай: ён толькі накіроўваў, кантраляваў ход урока, а ўсё асноўнае дзеянне прапаноўваў рабіць навучэнцам. Яны прыдумвалі канфлікт, развівалі канфлікт, выкладчык даваў поўную свабоду дзеяння, свабоду фантазіі і самарэалізацыі. Больш падрабязнае абмеркаванне адбудзецца 22 снежня падчас семінара на інавацыях.
Урок прайшоў на адным дыханні, не гледзячы на тое, што крыху зацягнуўся, а напрыканцы ўрока рэфлексія з дрэвам дала магчымасць адчуць рэакцыю студэнтаў на урок і атрыманыя веды. Каб больш падрабязней раскрыць інавацыі ў правядзенні ўрока, на персанальным блогу Янкоўскага А.Ю. можна пачытаць вытрымку з “Навукова-метадычнае абгрунтаванне тэмы і матывацыя выкарыстання інавацыйных формаў і метадаў.”
Забыў напісаць, што вы, 322-ая, проста малайцы! Трымаецеся, наперадзе яшчэ адзін адкрыты ўрок!
ОтветитьУдалить