2/13/2011

Кантрольны ўрок па “рэжысуры абрадаў і свят”


Першы семестр навучання для 322 групы скончыўся шэрагам кантрольных урокаў, якія падвялі вынікі першаму перыяду іх навучання. Большасць з выніковых кантрольных уроках неслі творчыя паказы. Першым стаўся урок па-прадмету “рэжысура абрадаў і свят”. Выкладчык Антон Юр’евіч Янкоўскі.




  На працягу семестра студэнты падрыхтавалі і прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, на якіх змаглі праявіць свае здольнасці па дадзенаму прадмету, таму на кантрольным уроку прадэманстравалі некалькі эцюдаў і мініяцюр, якія не дайшлі да гледача. Сярод іх былі мініяцюры на вершы У.Караткевіча і іншых аўтараў, некалькі групавых прац, а таксама рэжысёрская праца Алега Каменскага. Напрыканцы ўрока падчас невялікай рэфлексіі студэнты расказалі, што атрымалі падчас першага семестра і намалявалі чалавечка-рэжысёра. А затым селі за парты, каб напісаць пісьмовыя водгукі і пажаданні ў працы на уроках рэжысуры. 
Некалькі фотаздымкаў з кантрольнага ўрока.








Комментариев нет:

Отправить комментарий