2/13/2011

Прэмія імя Аляксандра Мітты

       На працягу семестра кожны з студэнтаў 322 групы ў незвычайнай творчай форме павінен будзе расказаць пра нейкага знакамітага рэжысёра. Першым прыклад паказаў выкладчык па РОПу А.Ю.Янкоўскі – і на уроку РОПа адбылося уручэнне “Прэміі імя Аляксандра Мітты” за творчыя дасягненні 322-ой групы падчас вучобы ў першым семестры.


Расказ пра рускага кінарэжысёра А.Мітту адбыўся ў жанры прэміі, дзе нейкі тытул было намінірванна 3 чалавекі, і толькі адзін у выніку атрымоўваў статуэтку Мітты. Падчас узнагароджвання ішоў аповед пра рэжысёра, яго дасягненні і фільмы.

Рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар Аляксандр Мітта нарадзіўся ў Маскве 28 сакавіка 1933 гады. Пасля канчатка школы паступіў у МІСІ імя Ў.Куйбышава на інжынерна-будаўнічы факультэт. Навучанне скончыў у 1955 годзе, пасля чаго некаторы час працаваў у розных літаратурна-мастацкіх і гумарыстычных часопісах мастаком карыкатурыстам. Пяць гадоў праз, у 1960 году, скончыў факультэт рэжысуры ВГІКа, дзе займаўся ў майстэрні Міхаіла Ромма. Працаваў выкладчыкам у Гамбурскім універсітэце кіно. Зняў такія фільмы: «Друг мой, Колька!..», «Без страха и упрека», «Звонят, откройте дверь», «Гори, гори, моя звезда», «Сказ про то, как царь Петр арапа женил», «Экипаж», «Затерянный в Сибири», «Граница: Таежный роман» і інш.  

Прэміі ў намінацыях атрымалі наступныя студэнты:
Адкрыццё года – Аня Казадой;
Сябры года – Алег Каменскі і Рыта Мардовіна;
Трагікамедыя года – Ілья Волкаў;
Акцёр года – Ілья Волкаў;
Роль года – Насця Гарбачова;
Тытул года – Аня Казадой;
Вакал года – Наташа Андрыевіч;
Катастрофа года – Насця Гарбачова;
Сэкс-сімвал года – Юля Семашка;
Прозвішча года – Алег Каменскі;
Ініцыятыва года – Трыо “Капец”;
Навучэнец года – Аксана Лушчык;
Лідэр года – Фаіна Мікулік;
Талент года – Алег Каменскі;
Рэжысёр года – Вольга Цітова.
А гэта пару фотаздымкаў з мерапрыемства.





Комментариев нет:

Отправить комментарий