12/20/2010

ВББ Блог

Калі ствараюць сайты і блогі, значыць людзям ёсць, што расказаць,  чым ганарыцца, што прадэманстраваць. А ў першага курса рэжысуры за іх першы семестр навучання ўжо набралася скарбонка ведаў, дасягненняў, мерапрыемстваў. Чым яны і хочуць падзяліцца з астатнімі на старонках свайго ВББ-блога.


Група 322 спецыяльнасці “народныя абрады і святы (рэжысура)” Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў стварыла свой персанальны блог. Гэта было жаданне падзяліцца сваімі дасягненнямі, расказаць пра мерапрыемствы, якія яны падрыхтавалі і ў якіх прынялі ўдзел. Яшчэ адна з галоўных мэт стварэння – віртуальна аб’яднаць сваю групу і прасачыць сваё прафесійнае станаўленне. У гэтым плане стварэнню блога паспрыяла праца над партфоліё групы, якое амаль гатовае, і будзе ўдзельнічаць у каледжнным конкурсе на лепшае партфоліё навучальнай групы. А таксама стварэнне сваёй групы на сайце “Укантакце”.
Група 322 – гэта сапраўды, вельмі ўнікальная група. Тут сабраліся вельмі цікавыя, па-рознаму таленавітыя і з вялікім патэнцыялам навучэнцы. Іх жаданне вучыцца, працаваць, выступаць, жаданне сплаціцца і стаць у выніку прафесіяналамі з сваёй прафесіі – натхняе нават выкладчыкаў. Іх куратар – Домань Н.П., выкладчык па “рэжысуры абрадаў і свят” – Янкоўскі А.Ю., выкладчык па “рэжысуры і майстэрству акцёра” – Пятроўская М.А.
Стварэнне свайго блога, як вышэй сказана, было матывавана аповедам пра групу і сваю працу. Але ў далейшым плануецца папаўняць змест блога артыкуламі пра культуру, мастацтва, рэжысуру, змяшчаць агляды мерапрыемстваў, якія давялося наведаць, роздумамі пра стан і месца культуры ў сваім жыцці і жыцці грамадства.
Зараз створаны толькі першы крок, за якім, спадзяемся, пачнецца цікавая, творчая, рознабаковая дарога! Дарога, па якой студэнты збіраюцца крочыць цвёрда, упэўнена, прафесійна!
Заходзьце на блог 322 групы і часцей яго наведвайце, спадзяемся, вы там зможаце знайсці для сябе нейкую цікавую інфармацыю!
P.S. Калі лічбы 322 перакласці адпаведна на алфавіт – то атрымаецца ВББ! Запрашаем на ВББ блог!

Комментариев нет:

Отправить комментарий