Таварышы, я сёння вам распавяду
Пра групу, ў якой я РОП вяду.
Пачну з таго, што тыя ахламоны
Мяне пасля паб’юць за тыя словы,
Нібы піраты злыя ржавай вілкай
Ува мне наробяць сотні дыркаў!
Але ўсё роўна буду гаварыць,
Бо у нутры ажно свярбіць!
Вось стараста, напрыклад, нашая Наташа.
Няма на белым свеце дзяўчат краша!
Усё за групу робіць кожным днём,
Дык падарыце ёй за гэта вібратон!
Яна тым сродкам пахудзення
Ва ўсіх у вас прагоніць лень ўсю!
Бо Ліза вось, напрыклад, лятае у аблоках,
Але ўжо не сакрэт для многіх,
Што сніцца ёй на парах РОПа сон,
Цалуе яе ў вусны каханы–праграміст Антон!
А наш Ілля ізноў згубіўся дзесьці –
Завіс, напэўна, хлопец у буфеце,
Купіў дзве смажанкі і палку калбасы –
І тлушчыць, што ажно зайздросціш ты!
Навокал ўсе слюню глытаюць
і хорам гучна паўтараюць:
і хорам гучна паўтараюць:
“Ну адпусціце, Юрыч, калі ласка,
І мы галодныя! І нам каўбаскі!”
А першы ў шэрагу стаіць Алег,
Ўсіх садрагае яго гучны смех,
І каб хоць трошкі памаўчаў,
Яму Паплаўскі камеры аддаў!
Заўсёды ў пары з кінарэжысёрам Маргарыта,
Ды толькі вось праблема у яе адкрыта:
Ўсё кажа ёй выкладчык малады:
“Па кампазіцыі эцюд свой разбяры!”
Затое Юля, рыжая дзяўчына,
Яна, такая нефармалка, ў нас адзіная,
Адказвае на ўсё, бо думаем, магчыма
Цячэ ў ёй кроў Рэнатачкі Летвінавай!
А ёсць актрыса бацькавай закалкі
Ўсё марыць здзейсніць нумар з палкай,
Ці там з прывідамі якімі –
Ды зноў спазнілася на пару Кацярына!
Затое чуецца наўкол у каледжы
Вясёлая, знаёмая ўсім песня:
Ах, Файна, Файна, Фаіна!
Спявае, танчыць – ўсё сама,
У вёсачцы курчатаўскай была,
І хутка ўсе тэлеканалы
“Фаіна-Файна” заспяваюць!
Гучыць у след народны спеў,
Жартоўныя прыпеўкі нараспеў:
“Хоць ад стала яшчэ не адрасла,
Я – рэжысёр, я – Ганна Казадояўна!
Мне палец у рот ты не кладзі,
Я жартам адкажу на жарт любы!”
А Маша спевам ўсіх заткнула,
Мне б галасіну вось такую!
І востраць зубы вакалісты
На нашую эстрадную артыстку!
Смяецца з гэтых беларускіх зорак
Аксана – наш маленячкі мышонак!
Яна ў нутры трымае мару,
Што хутка гэтак жа зайграе!
Атэла, Маўр, Юрок з мабілай,
Так кажуць ўсе, ўсіх пакарыла
Яго магутнасць, плечы ў сажань.
Ды толькі, дзе бы ён не быў, не важна,
Заўсёды ў інтэрнэце статус бачны:
Юрок онлайн, Юрок ў кантакце!
Прыгожая дзяўчына з Варанова,
Вучыцца Насця дзень і ноч гатова,
І гучна кажа ўсім навокала:
Ніякая мяне не з’есць хвароба!
Адзін таленавіты хлопчык, спрытны
Зноў напісаў музычную адбітку.
І паўтараюць ўсе навокал дзеўкі:
Ах, мілы Жэнячка, ах, любы Жэнька!
Старэйшая, нібы сястра радная –
Цітова Вольга, з сябе кола выгінае,
І заразіла ўсіх хваробай цяжкай:
Увесь горад ў мімах – выйсці страшна!
Пятнаццаць чалавек вялікіх рэжысёраў
Мне кажуць: “Юрыч, памаўчы, даволі!”
І я, каб не наклікаць мне бяду,
Напрыканцы яшчэ скажу:
Была, ёсць, будзе у каледжы рэжысура,
А групу больш не набяруць такую!
Бо 322 адна такая! Бо 322 – жыве!
Форэвэр ВББ!
P.S.Студэнты вы яшчэ, яшчэ вы дзеці,
Ды хай ляціць па навакольным свеце:
Што рэжысёры прафесійныя усе
Выходзяць родам з ВББ!
Так і не пачуў канкрэтнага адказу на паэму. Пішыце, каму спадабалася, каму не! Як лічыце, каго больш за ўсё падкалоў?
ОтветитьУдалить