Паважаныя студэнты, гэты год стаўся для нас годам знаёмства, годам сустрэчы! Я вельмі рады, што лёс так добра склаўся і звёў нас у адной кропцы адліку!!! (за гэта і першы навагодні тост) Лічу, што не выпадкова ў адным месцы збіраецца столькі таленавітых людзей! Іх сустрэчы носіць нейкі таямнічы сэнс, нейкае прадвызначэнне! Дык я жадаю вам – вырасці прафесійнымі рэжысёрамі, цікавымі творчымі людзьмі, абавязкова чалавечнымі, каб кожнае ваша пачынанне было яскравым, каб ваш аўтарытэт быў толькі станоўчым, каб усе вы ганарыліся вашымі дасягненнямі, а таксама вашай групай!
Персанальны блог 322-ой групы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў спецыяльнасці "Народныя абрады і святы (рэжысура)"
12/31/2010
12/20/2010
ВББ Блог
Калі ствараюць сайты і блогі, значыць людзям ёсць, што расказаць, чым ганарыцца, што прадэманстраваць. А ў першага курса рэжысуры за іх першы семестр навучання ўжо набралася скарбонка ведаў, дасягненняў, мерапрыемстваў. Чым яны і хочуць падзяліцца з астатнімі на старонках свайго ВББ-блога.
Адкрыты ўрок па “рэжысуры абрадаў і свят”
17 снежня прайшоў адкрыты ўрок па прадмету “рэжысура абрадаў і свят” у групе 322, падгрупе “б”. Выкладчык Антон Юр’евіч Янкоўскі. Урок прайшоў у межах семінара па ўвядзенні інавацый у навучальны працэс. А таксама на гэтым тыдні Антону Юр’евічу была прысвоена другая катэгорыя выкладчыка.
Паэма пра ВББ
Таварышы, я сёння вам распавяду
Пра групу, ў якой я РОП вяду.
Пачну з таго, што тыя ахламоны
Мяне пасля паб’юць за тыя словы,
Нібы піраты злыя ржавай вілкай
Ува мне наробяць сотні дыркаў!
Але ўсё роўна буду гаварыць,
Бо у нутры ажно свярбіць!
ВББ – “Укантакце”
Многія са студэнтаў 322 групы зарэгістраваліся ў знакамітым і распаўсюджаным сайце “Укантакце”. Каб аб’яднаць сваю групу віртуальна, па ініцыятыве студэнткі Кацярыны Бураковай было вырашана стварыць групу сваёй грыпы “Укантакце”.
Група створана і працуе ўжо каля трох месяцаў. Тут студэнты абмяркоўваюць сябе, сваё навучанне, сваю працу і дасягненні. Тут можна паглядзець шмат фотаздымкаў з розных іх прац. Гэта стала першым крокам да стварэння віртуальнай 322 групы.
322 “Укантакце” – http://vkontakte.ru/club20919082
Адкрыты ўрок па вакалу
14 снежня ў 322 групе прайшоў адкрыты ўрока па вакалу. Выкладчык Іна Сцяпанаўна Дзідарава. Урок прайшоў у межах правядзення семінара па ўвядзенні інавацый у навучальным працэсе. Гэта першы ўрок з трох адкрытых уроках. Ён прайшоў цікава, весела.
ВББ Club
10 снежня разам з 322 групай прыдумалі, арганізавалі і правялі цікавае, нефармальная, “сямейнае” мерапрыемства пад назвай “ВББ Club”. Мерапрыемства атрымалася, з чым і хачу павіншаваць студэнтаў і пажадаць, каб гэта быў пачатак нашаму нефармальнаму навучанню!
Дэбют першакурсніка
20 кастрычніка ў Гродзенскім каледжы мастацтваў прайшоў канцэрт “Дэбют першакурсніка”. Гэты канцэрт стаўся сапраўдным дэбютам для 322 групы спеціальнасці “народныя абрады і свята (рэжысура)”.
Саюз пісьменнікаў Беларусі
322 група і Антон Юр’евіч Янкоўскі творча супрацоўнічаюць з Гродзенскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У сумесным спісе праведзенных мерапрыемстваў: прэзентацыя кнігі Анатолля Апанасевіча “Вечерний листопад” і абласны конкурс маладых талентаў “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны 80-годдзю з Дня нараджэння У.Караткевіча.
Курчатаўская вёсачка
26 лістапада ў вечары мяне запрасілі ў жыру на конкурс прыгажосці пад назвай “Курчатаўская вёсачка”. У конкурсе ўдзельнічала наша студэнтка з 322 групы Фаіна Мікулік, якой крыху не хапіла да перамогі. Яна было вельмі добра падрыхтавана, зроблены цікавы касцюм. Нават тады, калі забыла словы, не разгубілася і выйшла з сітуацыі пераможцам!
Дзень здароўя культработніка
9 кастрычніка, напярэдадні свята культаботніка, увесь Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў прыйшоў у парк Пышкі, каб адсвяткаваць сваё прафесійнае свята культурна-забаўляльнай праграмай. Мерапрыемства падрыхтавала 307 група “народныя абрады і святы (рэжысура)”, дыпломная праца студэнткі Кацярыны Кухцянковай, клас рэжысуры Антона Юр’евіча Янкоўскага. Усё свята прайшло цікава, парк напоўніўся пазітыўнымі эмоцыямі і гучнымі апладысментамі! У каманднай эстафеце першае месца падзялілі спецыяльнасці “харэаграфія” і “народныя абрады і святы (рэжысура)”, а галоўным Асілкам каледжа мастацтваў стаў – Ілля Волкаў, студэнт нашай 322 групы, спецыяльнасці “народныя абрады і святы (рэжысура)”, а таксама ўдзел прыняў наш студэнт Юра Лішуга.
12/18/2010
Дажынкі 2010
Свята “Дажынкі” распачыналася наступным эпізодам: па вуліцах горада на павозках ездзіла моладзь у народных строях, спявала песні і запрашала ўсіх жыхароў і гасцей на святкаванне! Гэта стварала святочную абстаноўку напярэдадні працы пляцовак.
Запрашэнне на дажынкі – гэта была першая праца для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “народныя абрады і святы” Гродзенскага каледжа мастацтваў. Гэта быў іх дэбют на свяце. З сваёй задачай мае будучыя рэжысёры справіліся паспяхова. Падрыхтавала запрашальную праграму іх куратар Домань Н.П.
Подписаться на:
Комментарии (Atom)

