2/13/2011

Прэмія імя Аляксандра Мітты

       На працягу семестра кожны з студэнтаў 322 групы ў незвычайнай творчай форме павінен будзе расказаць пра нейкага знакамітага рэжысёра. Першым прыклад паказаў выкладчык па РОПу А.Ю.Янкоўскі – і на уроку РОПа адбылося уручэнне “Прэміі імя Аляксандра Мітты” за творчыя дасягненні 322-ой групы падчас вучобы ў першым семестры.

Як мы гуляемся на рэжысуры


Тэма другога семестра навучання для першага курса па прадмету “рэжысура абрадаў і свят” – гульнёвыя і конкурсныя праграмы. Таму ўжо з першага семестра заняткі па рэжысуры праходзяць у форме гульні.


Кантрольны урок па “рэжысуры і майстэрству акцёра”


Яшчэ адзін творчы паказ 322 групы, на гэты раз па прадметы “рэжысура і майстэрства акцёра”. Выкладчык Марыя Аляксандраўна Пятроўская. Тут студэнты паказвалі практыкаванні па майстэрству акцёра  са стуламі, а таксама шэраг цікавых індывідуальных і групавых эцюдаў. Глядзім фотаздымкі.


Кантрольны ўрок па “рэжысуры абрадаў і свят”


Першы семестр навучання для 322 групы скончыўся шэрагам кантрольных урокаў, якія падвялі вынікі першаму перыяду іх навучання. Большасць з выніковых кантрольных уроках неслі творчыя паказы. Першым стаўся урок па-прадмету “рэжысура абрадаў і свят”. Выкладчык Антон Юр’евіч Янкоўскі.


12/31/2010

Навагодні зварот Антона Юр’евіча Янкоўскага да 322-ой групы!



 Паважаныя студэнты, гэты год стаўся для нас годам знаёмства, годам сустрэчы! Я вельмі рады, што лёс так добра склаўся і звёў нас у адной кропцы адліку!!! (за гэта і першы навагодні тост) Лічу, што не выпадкова ў адным месцы збіраецца столькі таленавітых людзей! Іх сустрэчы носіць нейкі таямнічы сэнс, нейкае прадвызначэнне! Дык я жадаю вам – вырасці прафесійнымі рэжысёрамі, цікавымі творчымі людзьмі, абавязкова чалавечнымі, каб кожнае ваша пачынанне было яскравым, каб ваш аўтарытэт быў толькі станоўчым, каб усе вы ганарыліся вашымі дасягненнямі, а таксама вашай групай!

12/20/2010

ВББ Блог

Калі ствараюць сайты і блогі, значыць людзям ёсць, што расказаць,  чым ганарыцца, што прадэманстраваць. А ў першага курса рэжысуры за іх першы семестр навучання ўжо набралася скарбонка ведаў, дасягненняў, мерапрыемстваў. Чым яны і хочуць падзяліцца з астатнімі на старонках свайго ВББ-блога.


Адкрыты ўрок па “рэжысуры абрадаў і свят”

17 снежня прайшоў адкрыты ўрок па прадмету “рэжысура абрадаў і свят” у групе 322, падгрупе “б”. Выкладчык Антон Юр’евіч Янкоўскі. Урок прайшоў у межах семінара па ўвядзенні інавацый у навучальны працэс. А таксама на гэтым тыдні Антону Юр’евічу была прысвоена другая катэгорыя выкладчыка.